Аўтаоптыка

Асферычныя лінзы, што прымяняюцца ў аўтамабільных фарах блізкага святла і супрацьтуманных фарах, вырабляюцца са шкла ўласнай вытворчасці. Прадукцыйнасць – 30 тысяч лінзаў у месяц. Якасць і патрабаванні дакладнасці механічна апрацаваных лінзаў значна вышэйшыя, чым лінзаў, атрыманых метадам гарачага прасавання, што гарантуе высокія святлотэхнічныя характарыстыкі, якія прад’яўляюцца да сучасных асвятляльных сістэм.

Тэхнічныя патрабаванні:

  • клас чысціні VII;
  • асферычная паверхня – парабала;
  • святлоценявая мяжа – выразная без каляровых адценняў;
  • у краявой зоне дапускаецца раўнамернае адценне сіне-фіялетавага колеру;
  • асветленасць у ценявой цэнтральнай зоне H­V < 0,3 лк, цэнтральнай светлавой зоне > 27 лк, у краявой светлавой зоне > 8 лк.

Каталог оптычных вакуумных пакрыццяў