
ААТ «Завод «Оптык» заснаваны ў 1970 годзе, размешчаны ў горадзе Ліда, Гродзенскай вобласці, Рэспублікі Беларусь.
Прадпрыемства першапачаткова спецыялізавалася на выпуску аптычных дэталей для камплектавання рознай тэхнікі, кінафотаапаратуры, оптыка-электронных прыбораў, прыбораў для навуковых мэт, вырабаў медыцынскага прызначэння.
У 1991 годзе пачалося перапрафіляванне вытворчасці і пашырэнне выпуску прадукцыі грамадзянскага і медыцынскага прызначэння.
ААТ «Завод «Оптык» выпускае вырабы геаметрычнай оптыкі – прызмы і лінзы рознай канфігурацыі, пласціны, люстэркі плоскія і сферычныя, святлафільтры, кліны, трубкі, штабікі, камплектуючыя для аптычных прыбораў і вузлоў фотатэхнікі, медыцынскай і навукова-даследчай тэхнікі, акулярныя лінзы розных класіфікацый.
Цяпер адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ААТ «Завод «Оптык» з’яўляецца выпуск вырабаў медыцынскага прызначэння. Асвоены і пастаўлены на вытворчасць выраб люстэркаў да стаматалагічных, гартанных і ЛОР прыбораў, лінзы афтальмалагічныя трохлюстраныя і чатырохлюстраныя для стэрэаскапічнага даследавання вочнага дна, лінзы афтальмалагічныя для бескантактавай афтальмаскапіі дэталей вочнага дна, камплект афтальмаскопа. Серыйна выпускаюцца вырабы для лабараторый ветэрынарнага і санітарнага кантролю якасці харчовай прадукцыі – кампрэсорыі для трыхінеласкопа.
У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і скарачэння тэрмінаў яе вырабу, а таксама зніжэння залежнасці ад імпарту на прадпрыемстве пастаянна асвойваецца варка новых марак аптычнага шкла. Спецыялістамі прадпрыемства распрацавана акулярнае шкло БОК 3 УФ, якое выпускаецца ў выглядзе загатовак акулярных лінз. Акулярныя лінзы практычна поўнасцю паглынаюць выпрамяненне УФ-Б і значна аслабляюць выпрамяненне УФ-А, перасягаючы па гэтых характарыстыках шкло вядомых замежных фірм. Якасна новай характарыстыкай шкла БОК 3 УФ з’яўляецца абарона вачэй ад уздзеяння ультрафіялетавага выпрамянення, асабліва небяспечнага ў вобласці даўжынь хваль карацейшых за 320 нм пры захаванні высокай празрыстасці для бачных прамянёў.
Цяпер наша прадпрыемства мае магчымасць варкі аптычнага шкла, электравакуумнага шкла для вокнаў электронна-аптычных прыбораў, шкла для валаконнай оптыкі, шырока запатрабаваных заказчыкамі.
На прадпрыемстве захавана і атрымала развіццё ўнікальная вытворчасць валаконна-аптычных вырабаў, што прымяняюцца пры стварэнні розных відаў прыбораў.
ААТ «Завод «Оптык» вырошчвае монакрышталі калій-гадалініевага вальфрамату, актываваныя іонамі неадыму і мае магчымасць вырабу лазерных актыўных элементаў з іх.
ААТ «Завод «Оптык» прымае заказы па металаапрацоўцы. На прадпрыемстве ёсць вытворчая база для выканання спецыяльных такарных, фрэзерных, слясарных і зварачных работ, што дае магчымасць вырабляць розныя віды апрацоўчага інструменту і прыстасаванняў па дакументацыі заказчыка з забеспячэннем неабходных тэхнічных патрабаванняў.
У фірменным магазіне ААТ «Завод «Оптык» можна набыць акулярныя лінзы, гатовыя акуляры, а таксама тавары народнага спажывання. Акрамя таго, можна заказаць акуляры па рэцэпце, для гэтага ў магазіне ёсць шырокі асартымент акулярнай аправы.
ААТ «Завод «Оптык» – гэта сучаснае прадпрыемства, што дынамічна развіваецца, яно зарэкамендавала сябе ў якасці надзейнага партнёра, які пастаўляе прадукцыю не толькі на ўнутраны рынак, але і ў Расію, краіны СНД і Еўрасаюза, ЗША.
ААТ «Завод «Оптык» з’яўляецца пастаянным удзельнікам спецыялізаваных выставак: у Рэспубліцы Беларусь – Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Ахова здароўя Беларусі», Расійскай Федэрацыі – Маскоўская міжнародная аптычная выстаўка «MIOF», Міжнародная спецыялізаваная выстаўка лазернай, аптычнай і оптаэлектроннай тэхнікі «Фатоніка. Свет лазераў і оптыкі».
Асноўнай задачай кіраўніцтва з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, падтрыманне дасягнутага ўзроўню якасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, задавальненне патрабаванняў і чаканняў спажыўца.
За ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі прадпрыемства атрымала высокае званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, неаднаразова станавілася Лаўрэатам конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынках Расійскай Федэрацыіи».
Сістэма менеджменту якасці сертыфікавана асацыяцыяй па сертыфікацыі «Рускі рэгістр» у адпаведнасці з патрабаваннямі ISO 9001:2015, ДАСТ Р ІСО 9001-2015, ISO 13485:2016, ДАСТ ISO 13485-2017 і ў сістэме добраахвотнай сертыфікацыі «Ваенны рэгістр».
Мы, работнікі ААТ «Завод «Оптык», ганарымся сваім прадпрыемствам і прыкладзём усе сілы для далейшага яго паспяховага развіцця.

