Лазерныя актыўныя элементы KGW
ААТ «Завод «Оптык» з’яўляецца буйнейшым вытворцам монакрышталяў калій гадалініевага вальфрамату, актываваных іонамі неадыму KGd(WO4)2 – Nd3+ і актыўных элементаў з іх, якія выкарыстоўваюцца для генерацыі лазернага выпрамянення ў галіне невялікіх энергій напамповак (0.5-1 Дж). Монакрышталі нашай вытворчасці вызначаюцца высокай якасцю, валодаюць высокай прамянёвай трываласцю, забяспечваюць нізкі парог генерацыі лазера, высокую эфектыўнасць. Актыўныя элементы вырабляем па чарцяжах заказчыка дыяметрам 3-10 мм, даўжынёй да 80 мм. Заказ выконваецца за кароткі тэрмін і ў неабходнай колькасці.
Па заяўках заказчыка маем магчымасць вырошчваць крышталі KGW з іншымі актыватарамі або без актыватару.
Тэхнічныя характарыстыкі:
Канцэнтрацыя актыватару | 3-10 atm.% |
Арыентацыя | [010] |
Допускі размераў (мм) | дыям. +0,0/-0,05; даўжыня: +0.0мм/- 0,10 |
Допуск паралельнасці | ≤ 20″ |
Допуск перпендыкулярнасці | ≤ 15″ |
Плоскаснасць | ≤ λ/10 |
Пакрыццё | каэф.адбіцця ≤0,2% @1064 нм |
Чысціня паверхні | 10-5 (S-D) (per MIL-0-1383 OA) II-III клас па ДАСТ 11141 |