Камплекты лінеек скіяскапічных
ААТ «Завод «Оптык» з’яўляецца адзіным вытворцам камплектаў лінеек скіяскапічных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Лінейкі скіяскапічныя прызначаны для аб’ектыўнага вызначэння задняй вяршыннай рэфракцыі вока метадам скіяскапіі.
Лінейкі скіяскапічныя вырабляюцца ў дзвюх мадыфікацыях – ЛСК-1 і ЛСК-2.
Камплект ЛСК-1 дазваляе вызначаць рэфракцыю вока з інтэрвалам 0,5 дптр.
Камплект ЛСК-2 мае дадатковыя насадкі з дадатнымі і адмоўнымі лінзамі з задняй вяршыннай рэфракцыяй 0,25 дптр и 0,75 дптр, што дазваляе вызначаць рэфракцыю вока з інтэрвалам 0,25 дптр.
Тэрмін службы лінеек скіяскапічных не менш за 10 гадоў.
Тэхнічныя характарыстыкі:
Найменне параметра | Значэнне> |
1. Мяжа вымярэння рэфракцыі | ад мінус 19 да плюс 19 |
2. Хібнасць рэфракцый не павінна перасягаць значэнняў у дыяпазоне, дптр: – для лінзаў лінеек |
|
ад 1,0 уключ. да 6,0 уключ. | 0,12 |
ад 1,0 уключ. да 6,0 уключ. | 0,18 |
– для лінзаў насадак: | |
0,25; 0,5 | 0,12 |
10,0 | 0,5 |
– для лінзаў лінеек сумесна з лінзамі насадак: | |
ад 1,25 уключ. да 5,75 уключ. | 0,25 |
св. 5,75 да 9,75 уключ. | 0,3 |
св. 9,75 да 18,0 уключ. | 0,5 |
св. 18,0 | 0,8 |
3. Дапушчальнае значэнне прызматычнага дзеяння, што ўзнікае з-за дэцэнтрацыі, пр.дптр: | |
для лінзаў лінеек і насадак, дптр | |
ад 0,25 уключ. да 2,0 уключ. | 0,12 |
св. 2,0 да 5,0 уключ. | 0,25 |
св. 5,0 да 8,0 уключ. | 0,38 |
св. 8,0 да 12,0 | 0,5 |
св. 12,0 | 0,75 |
4. Габарытныя размеры лінейкі, мм | 370х42х12 |
5. Маса, кг, не больш: | |
– лінейкі | 0,180 |
– камплекта ў футляры | 0,8 |