Лінзы

Лінзы – гэта адна з самых распаўсюджаных аптычных дэталей. У якасці матэрыялу для лінзаў выкарыстоўваецца аптычнае шкло розных марак, салявыя крышталі (KCl).

ААТ «Завод «Оптык» вырабляе:

  • лінзы плоскавыпуклыя, плоскаўвагнутыя, дваякавыпуклыя, дваякаўвагнутыя, асферычныя;
  • лінзы склееныя (блокі);
  • лінзы асферычныя аўтамабільныя са шкла ўласнай вытворчасці БОК 3 УФ, выкарыстоўваюцца ў аўтамабільных фарах далёкага і блізкага святла, забяспечваюць высокія святлотэхнічныя характарыстыкі;
  • лінзы з салявых крышталяў.

Прымяненне лінзаў – біноклі, тэлескопы, тэадаліты, мікраскопы, фота- і відэатэхніка, вырабы медыцынскага прызначэння і г.д.