Металаапрацоўка
Для забеспячэння ўласнай вытворчасці і апрацоўкі выпускаемай прадукцыі прадпрыемства мае інструментальную базу, якая дазваляе вырабляць розныя віды апрацоўчага інструменту і прыстасаванняў для апрацоўкі, у тым ліку і алмазнага інструменту на металічнай, керамічнай і арганічнай звязках у выглядзе каронак, свердлаў, планшайбаў, зянковак, фрэз, іншых відаў інструменту і аснасткі.
На сённяшні дзень маем свабодныя вытворчыя магутнасці па металаапрацоўцы і магчымасці вырабу прадукцыі з выкарыстаннем спецыяльных, такарных, фрэзерных, слясарных, зварачных работ.
Маем магчымасць праводзіць станочную апрацоўку дэталей па наступных аперацыях:
- Такарная апрацоўка (такарна-шрубарэзныя станкі):
– шайбаў дыяаметрам да 1500 мм;
– валоў даўжынёй да 2000 мм.
- Шліфавальная апрацоўка (кругла-, плоска-, рэзьба-, унутры-, бесцэнтрова-, шліфавальныя станкі).
- Фрэзерная апрацоўка (гарызантальна-, вертыкальна- фрэзерныя станкі).
- Зубанаразная апрацоўка (нарэзка, фрэзероўка, шліфоўка зубцоў).
- Наразанне разьбы метчыкам (тэх. магчымасці: Ø 50мм).
- Струганне (апрацоўка падоўжна-, папярочна-стругальным станку).
- Выраб прэс-форм, штампаў.
- Слясарная апрацоўка, даводка (выраб скобаў і калібраў).
- Тэрмаапрацоўка ў каменных печах, ТВЧ, саляных ваннах.




