Прызмы

Прызмы з’яўляюцца адным з асноўных элементаў пры стварэнні аптычных сістэм і прыбораў.

Вырабляем прызмы рознай канфігурацыі:

  • прамавугольныя прызмы;
  • прызмы з дахам;
  • косавугольныя прызмы;
  • пентапрызмы;
  • рамбічныя прызмы;
  • святлоадбівальныя прызмы;
  • святлодзялільныя кубікі;
  • шасціграннікі;
  • восьміграннікі;
  • трохлюстраныя і чатырохлюстраныя прызматычныя лінзы (аналагі прызмаў па Гольдману і Ван Бойнінгену).

Прымяненне прызм – аптычныя прыборы рознага прызначэння, такія як назіральныя аптычныя прыборы (тэлескопы, біноклі, мікраскопы і іншыя), аптычныя прыборы для рэгістрацыі выяў на электронных прыёмніках, складаныя шматфункцыянальныя аптычныя прыборы.

Тэхнічныя характарыстыкі:

Матэрыял аптычнае шкло, кварцавае шкло, зерадур, сітал
Дакладнасць вуглавых размераў ад 2”
Допуск размераў, мм ±0,03
Плоскаснасць паверхні 0,1 кольца (λ/20)
Якасць паверхні у адпаведнасці з ДАСТ 11141
Адхіленне ўваходзячага і выходзячага прамянёў ± 2”
Пакрыццё па патрабаваннях заказчыка

Каталог оптычных вакуумных пакрыццяў