Камплект афтальмаскопа люстранога
Камплект афтальмаскопа люстранога прызначаны для прымянення ў афтальмалагічнай практыцы для даследавання вочнага дна, рагавіцы, вільгаці камер вока, хрусталіка і шклопадобнага цела.
Камплект афтальмаскопа люстранога дазваляе праводзіць даследаванне празрыстасці аптычных асяроддзяў вока ў праходзячым святле, даследаванне стану вочнага дна метадам зваротнай афтальмаскапіі, вызначаць клінічную рэфракцыю вока з выкарыстаннем набору скіяскапічных лінеек метадам ценявой пробы. Пры зваротнай афтальмаскапіі акрамя люстэрка афтальмаскопа неабходна дваякавыпуклая лінза 13 дыёптрый (+13D) або 20 дыёптрый (+20D), пры гэтым паміж лупай і вокам урача атрымліваецца перавернуты павялічаны відарыс вочнага дна.
Камплект афтальмаскопа люстранога вырабляецца ў мадыфікацыі ОЗ-2. У гэтай мадыфікацыі назіральная адтуліна выканана адсутнасцю адбівальнага пакрыцця ў цэнтры люстэркаў без свідравання адтулін.
У камплект афтальмаскопа люстранога таксама ўваходзяць дзве лупы +13D, +20D і дзве дыяфрагмы.
Умовы эксплуатацыі: дыяпазон тэмператур ад +10°С да +35°С, адносная вільготнасць не большая за 80% пры 25°С.
Тэрмін службы афтальмаскопа люстранога не менш за 10 гадоў.
Тэхнічныя характарыстыкі:
| Мадэль | Габарытныя размеры, мм | Светлавы даяметр люстэркаў, мм | Фокусная адлегласць увагнутага люстэрка, мм> | Дыяметр назіральнай адтуліны ў цэнтры люстэрка, мм | Маса, г |
| Камплект афтальмаскопа люстранога ОЗ-2 | 160х80х30 | 43 | 175±10 | 3,5 | 200 |






