Мінеральныя акулярныя лінзы
Мінеральныя акулярныя лінзы вырабляюцца з аптычнага шкла ўласнай вытворчасці БОК 3УФ з засцярогай ад ультрафіялетавых прамянёў, здольных выклікаць шэраг цяжкіх вочных захворванняў.
Адметнай асаблівасцю лінзаў з’яўляецца высокая ўстойлівасць да ўтварэння драпін, стабільнасць аптычных уласцівасцей пры працяглай эксплуатацыі і ва ўмовах гарачага клімату.
Цяпер выпускаем:
1. Мінеральныя акулярныя лінзы дыяметрам ад 50 мм да 70 мм:
- аднафакальныя стыгматычныя;
- аднафакальныя астыгматычныя;
- з сонцаахоўным пакрыццём (золь-гель);
- з АС-пакрыццём (для зніжэння стамляльнасці вачэй пры рабоце на камп’ютары).
- Аднафакальныя стыгматычныя пробныя акулярныя лінзы ад ±0,25 да ±20,0 дптр.
Прадукцыя зарэгістравана і дазволена да выпуску ў абарачэнне на тэрыторыі наступных дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза: Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан.
Таксама прадукцыя зарэгістравана і дапушчана да абарачэння і прымянення ў медыцынскай практыцы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Адрасы, рэжым работы і тэлефоны магазінаў, дзе можна набыць акулярныя лінзы ААТ «Завод «Оптык»







