Набор па геаметрычнай оптыцы
Гэты выраб прызначаны для візуальнага назірання законаў геаметрычнай оптыкі. З яго дапамогай дэманструюць законы адбіцця і пераламлення святла ў прызмах, лінзах, адбіццё прамянёў ад плоскага, выпуклага і ўвагнутага люстэркаў, лінзы і прызмы з рознымі характарыстыкамі, аптычныя сістэмы, уводзяць паняцці лінзы, фокуснай адлегласці і іншыя паняцці, прадугледжаныя вучэбнай праграмай па прадмеце «Фізіка». Выраб можа эфектыўна выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі навучэнцаў да правядзення франтальных лабараторных работ па оптыцы.
Камплектнасць:
Прызма з вугламі пры аснове 45º і 45º | 1 шт. |
Прызма з вугламі пры аснове 60º і 60º | 1 шт. |
Шарык | 1 шт. |
Прызма з вугламі пры аснове 60º і 45º | 1 шт. |
Лінза дваякавыпуклая F´=145мм е =1,525) | 1 шт. |
Лінза плоскавыпуклая F´=158мм | 1 шт. |
Люстэрка плоскае | 1 шт. |
Люстэрка выпукла-ўвагнутае | 1 шт. |
Шчыліна т-падобная | 1 шт. |
Экран | 1 шт. |
Шчыліна вертыкальная | 1 шт. |
Стойка | 4 шт. |
Асвятляльнік | 1 шт. |
Метадычныя рэкамендацыі | 1 шт. |
Пашпарт набору | 1 шт. |
Упакоўка (скрыня драўляная) | 1 шт. |