7 красавіка — Сусветны дзень здароўя
Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка, у дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у 1948 годзе. Гэта свята заклікана прыцягнуць увагу да найважнейшых пытанняў грамадскага здароўя, прапагандаваць здаровы лад жыцця і прафілактыку хвароб.




