Здаровы лад жыцця
На заводзе прапагандуецца здаровы лад жыцця і вядзецца работа камісіі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы п’янства і алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў, па прафілактыцы захворванняў у працоўным калектыве. Рэгулярна праводзяцца радыёлекторыі, сустрэчы з работнікамі цэхаў па тэмах:
«Адкрыйце дзверы здароўю і даўгалеццю», «Эпідсітуацыя ў вобласці, Лідскім раёне», «Тытунекурэнне і анкалагічныя захворванні», «Прафілактыка і лячэнне туберкулёзу» і г.д. Праводзіліся мерапрыемствы па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму: цыкл лекцый па завадскім радыё «Алкаголь і здароўе людзей», афармлялася наглядная агітацыя на завадскіх стэндах.
Закуплены тэнісны стол. ГА БРСМ праводзіла завадскія маладзёжныя спартакіяды па настольным тэнісе, міні-футболе пад дэвізам: «За здаровы лад жыцця», «СНІД не выбірае – выбіраеце вы».
На тэрыторыі прадпрыемства абсталявана трэнажорная зала.

