з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Паважаныя калегі, віншуем Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада — гэта знамянальная дата для беларускага народа, пачатак новай эпохі, магутны імпульс да пераўтварэнняў, аб’яднання мільёнаў людзей вакол ідэі сацыяльнай справядлівасці, павагі да чалавека працы і права на нацыянальнае самавызначэнне.
Адзначаючы гэтае свята, мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі падмурак нашай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў Вялікай вайне, чыімі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце мы ганарымся дагэтуль.
Здароўя і дабрабыту, паважаныя калегі! Мудрасці і павагі да нашай гісторыі.
Міру, згоды, дастатку ў кожнай хаце, кахання і ўзаемаразумення!