На варце лічбавай бяспекі
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «На варце лічбавай бяспекі» праводзіцца на тэрыторыі г. Ліды і Лідскага раёна з 26 мая па 4 чэрвеня 2025 года, накіраваная на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці, а таксама павышэнне лічбавай дасведчанасці насельніцтва.
У сетцы інтэрнэт ствараюць падробленыя старонкі Інтэрнэт-банкінгу. Гэта ўсе махляры!
Глядзіце на змест адраснага радка. Афармленне і айдэнтыку лёгка падрабіць. А лепш за ўсё заходзьце ў Інтэрнет-банкінг з афіцыйнага сайта!
Паважаныя завадчане, будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры здзяйсненні анлайн-пакупак з дапамогай сацыяльных сетак і месэнджараў!
Не давярайце званкам з незнаёмых нумароў у месэнджарах, і ні ў якім разе не пераходзіце па падазроных спасылках. Такім чынам, вы зможаце захаваць свае персанальныя дадзеныя і сродкі!
Будзьце пільныя, каб не стаць ахвярай кіберзлачынства!




