З надыходзячым 1 Мая – Святам працы!

Калектыў ААТ «Завод «Оптык» віншуе вас са святам вясны і працы!

Хай у гэты першы майскі дзень ласкавае сонца асветліць ваша жыццё і натхніць на новыя працоўныя здзяйсненні. Жадаем вам міру, бадзёрага і радаснага настрою, вечнай вясны ў душы. Няхай вашы працоўныя дні будуць творчымі і плённымі, вынікі працы прыносяць задавальненне, а выхадныя падораць прыемны адпачынак.